Вывучаючы літаратуру ў школе, вучні знаёмяцца з аўтарамі твораў у асноўным праз школьныя падручнікі. Настаўнік стараецца расказаць пра творцаў слова займальна, каб дзеці запомнілі біяграфічныя звесткі, асаблівасці стылю. А вось сустрэча з пісьменнікам – гэта неардынарная падзея, якая абавязкова застанецца ў памяці кожнага. На такую сустрэчу да вучняў 10-х, 11-х класаў 4 сакавіка 2020 года прыйшла магілёўская паэтэса і празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Сліўко Марына Аляксандраўна. Яна адразу ж наладзіла са школьнікамі кантакт, бо добра ведае, што цікавіць сучасную моладзь. Марына Аляксандраўна чытала вершы са сваіх зборнікаў “Зорныя арэлі” і “Пилигримы Вселенной”, дзялілася жыццёвым вопытам, жартавала, адказвала на пытанні слухачоў, таму добразычлівая атмасфера вітала ў актавай зале. Вучні атрымалі задавальненне ад сустрэчы, бо вершы паэткі, сапраўды, вучаць жыццю.

                                                                Грынкевіч Галіна Фёдараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры  ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Магілёва